Саладуха раскрыў планы Лукашэнкі прыехаць у Валожын
У Валожыне чакаюць Аляксандра Лукашэнку
Спявак Аляксандр Саладуха раскрыў планы Аляксандра Лукашэнкі прыехаць у Валожын. 21 верасня там пройдуць абласныя "Дажынкі". Пра ўдзел у іх Лукашэнкі інфармацыі не было. Старшыня Мінскага аблвыканкама Аляксандр Турчын у канцы жніўня запрашаў на "Дажынкі" і намякаў: "Будзе вельмі цікава".
Саладуха ў інтэрв'ю газеце "Лепельскі край", якое было апублікаванае ў пятніцу, расказаў пра свае бліжэйшыя планы. 13 верасня ён спявае на раённых "Дажынках" у Салігорску, а 21-га — на абласных у Валожыне. І дадаў: "Магчыма, удзел у іх прыме... Аляксандр Лукашэнка".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.