Амерыканскаму “цяжарнаму бацьку” не даюць развесціся

Томас ад нараджэння быў жанчынай і з 1979 года прымаў тэстастэрон, а пазней яму выдалілі малочныя залозы. Ён схаваў свій сапраўдны пол і аформіў новае пасведчанне аб нараджэнні, зрабіўшыся мужчынам афіцыйна.

Праз год Томас ажаніўся на Гаваях — адным з дзевяці амерыканскіх Штатаў, дзе аднаполыя шлюбы дазволеныя. Пазней выявілася, што ягоная жонка не можа мець дзяцей. Тады Томас Біці вырашыў стаць мамай. Першую дачку ён нарадзіў у 2008 годзе. Цяпер у яго ўжо трое дзяцей, якіх гэты мужчына сам вынасіў.

Цяпер ён хоча развесціся, але суд іншага штату, Арызоны, палічыў, што недастаткова доказаў, што пры заключэнні шлюбу ён быў мужчынай. Паколькі ў Арызоне не прызнаюць аднаполыя шлюбы, то і развод Томас аформіць не можа, паведамляе ВВС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі