Анатоль Лябедзька падмануў КДБ
Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі змог выехаць з Беларусі без пашпарта.
Лябедзька наведаў Варшаву, дзе сустракаўся з кіраўніцтвам Польшчы. Паводле слоў палітыка, ён знайшоў спосаб перасячы мяжу не маючы пашпарта, які дагэтуль знаходзіцца ў КДБ. Лябедзька адзначае, што зараз камітэтчыкі маюць стымул нарэшце вярнуць яму дакументы, бо трымаць пашпарт у сябе і надалей проста няма сэнсу, інфармуе БелаПАН.