Анатоль Лябедзька: У Варшаву было даехаць прасцей, чым у Астравец
Так ацаніў сённяшнюю паездку лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька.
Прадстаўнікі АГП сёння наведваюць Астравец, каб паразмаўляць з мясцовымі жыхарамі наконт будаўніцтва АЭС. Па дарозе іх двойчы спынялі — у Смаргонскім раёне і каля Ашмянаў:
Лябедзька: "Рыхтаваліся не толькі мы да гэтай паездкі — рыхтаваліся і КДБ, і міліцыя. Нас ужо двойчы спынялі. Першы раз — каля Крэва. І тое, што нас чакалі, не выклікае сумневаў, бо яны кінулі ўсе свае справы, бегма пабеглі да машыны, ускочылі ў яе і з мігалкамі нас даганялі па дарозе".
Сёння ўвечары, аднак, апазіцыянеры мяркуюць вярнуцца ў Мінск на Чарнобыльскі Шлях. Тамсама мае выступіць астравецкі актывіст Мікалай Уласевіч, які выступіць супраць пабудовы АЭС.
Фота — belsat.eu