Анатоль Лябедзька здзейсніў махінацыю з пашпартам?

Лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі не перасякаў беларускі ўчастак мяжы, паведаміла інфармацыйным агенцтвам крыніца ў Памежным камітэце. Але ён мог уехаць у Польшчу праз Расію. Палітык скардзіўся на тое, што КДБ незаконна не вяртае яму пашпарт, адабраны пры арышце. Між тым Лябедзька наведаў Варшаву і сустрэўся з польскім прэм’ерам Дональдам Тускам і кіраўніком МЗС Радаславам Сікорскім.

Крыніца ў памежным ведамстве мяркуе, што старшыня АГП меў два пашпарты — новы і стары, але нібыта згублены. І пры арышце ён аддаў менавіта стары пашпарт. Бо згубленыя і скрадзеныя дакументы заносяцца ў базу дадзеных і перасекчы па іх мяжу немагчыма. Таму цалкам магчыма, што Анатоль Лябедзька паказаў памежнікам новы, сапраўдны пашпарт.

Гэткім самым чынам выехаў з Беларусі і Алесь Міхалевіч, экс-кандыдат у прэзідэнты, абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў, лічыць невядомая крыніца ў Памежным камітэце.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі