Анатоля Лябедзьку выключылі са спіса невыяздных
Аднак іск да МУС і Мінюста не задаволілі, і асобаў, адказных за уключэнне палітыка ў спіс, не пакараюць.
Такое рашэнне суда, на думку палітыка, сведчыць аб тым, што ўлада "паспрабавала развязаць вайну супраць уласных грамадзян, ігнаруючы законы і Канстытуцыю. Але гэтая спроба апынулася настолькі дурной, што эксперымент па "адэкватнага адказу "на спіс неўязных чыноўнікаў у Еўрасаюз праваліўся", - перадае словы Лябедзькі агенцтва БелаПАН.
Нагадаем, 7 сакавіка Лябедзька збіраўся выехаць у Літву праз памежны пераход "Каменны Лог". Аднак атрымаў у пашпарт штамп “У выездзе адмоўлена”. 19 сакавіка ён наведаў аддзел па грамадзянству і міграцыі Цэнтральнага раёна Мінска, дзе яму паведамілі, што на падставе інфармацыі з Міністэрства юстыцыі яму часова абмежаваны выезд з Беларусі ў сувязі з "ухіленнем ад абавязацельстваў, накладзеных судом".
Лябедзька адзначыў, што ні да якога суду ў апошні час не прыцягваўся, таму абскардзіў рашэнне аб уключэнні яго ў спіс невыязных у судовым парадку.