Міліцыя зацікавілася паездкай Лябедзькі на саміт "Усходняга партнёрства"

Здарэнне адбылося прыкладна а 10.30 ля дома палітыка па вуліцы Лесі Украінкі, 4-1. Лябедзька толькі што вярнуўся з саміту “Усходняга партнёрства” у Варшаве, зранку ён прыехаў дадому з аэрапорту. Але тут яго чакалі невядомыя.

За лідара АГП заступіліся суседзі. Яны заблакавалі сваімі аўтамабілямі выезд са двара і выклікалі міліцыю. Нарад прыехаў і ўдакладніў асобы нападнікаў. Гэта былі прадстаўнікі сілавых структур.

Але ж міліцыя забрала Анатоля Лябедзьку і павезла ў Цэнтральны РАЎС. Там палітык даў тлумачэнні наконт пашпарту, з якім ездзіў за мяжу. Лідара АГП адпусцілі, пааабяцаўшы вызваць на яшчэ адзін допыт павесткай. Нагадаем, што Лябедзька быў фігурантам па справе 19 снежня. Крымінальны пераслед у дачыненні да яго спынены, але палітыку дагэтуль не вярнулі яго пашпарт. Разам з тым лідар АГП здолеў выехаць за мяжу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі