Андрэю Саннікаву не дазволяць сустрэцца ў турме з адвакатам
Пра гэта жонцы палітвязня Ірыне Халіп паведамілі ў Дэпартаменце выканання пакаранняў.
Прычыну пазбаўлення права вязня на адвакацкую абарону кіраўнік дэпартаменту Сяргей Працэнка патлумачыў унутранымі правіламі, перадае Радыё "Свабода". Падчас папярэдняга этапу ў той жа магілёўскай турме адвакат наведваў Саннікава. Але Працэнка заявіў, што гэта было парушэнне з боку начальніка турмы.
Нагадаем, што экс-кандыдат у прэзідэнты знаходзіцца ў перасыльнай турме ў Магілёве. Яго перасылаюць з бабруйскай калоніі ў Віцебскую вобласць.