Apple прадставіла планшэт iPad mini (фота)
Навінка была прэзентаваная на прэс-канферэнцыі кампаніі ў Сан-Хасэ.
У iPad mini экран з дыяганаллю 7,9 цалі, што амаль на дзве цалі менш, чым у іншых планшэтаў кампаніі.
Разрашэнне дысплея iPad mini складае 1024 на 768 кропак — столькі ж, колькі ў двух першых пакаленняў поўнапамерных iPad. Аднак за кошт меншай плошчы экрана шчыльнасць размяшчэння пікселяў ў новай мадэлі большая.
Планшэт будзе мець таўшчыню 7,2 мм і вагу каля 308 грамаў. Гэта адчувальна менш, чым у iPad трэцяга пакалення, які важыць 652 грама (без сотавага модуля) пры таўшчыні 9,4 мм.
Як адзначае РІА "Новости", iPad mini зможа працаваць аўтаномна да 10 гадзінаў.
Новы кампактны планшэт iPad mini пачне прадавацца ў ЗША і шэрагу іншых краін 2 лістапада па цане ад 329 долараў за мадэль з 16 Гбайт памяці.
Фота — Reuters