Арыштаваны сын Кадафі — Сейф аль-Іслам
Яго схапілі непадалёк ад горада Убары разам з трыма целаахоўнікамі, якія планавалі дапамагчы яму перабрацца ў Нігер.
Сейф аль-Іслама Кадафі даставілі ў горад Зінтан, паведамляюць інфармагенцтвы. Яго лёс вызначыць новы ўрад Лівіі, які, як чакаецца, будзе сфармаваны ў бліжэйшыя дні. Прадстаўнік Нацыянальнага пераходнага савета паведаміў, што пры затрыманні сын загінулага лівійскага дыктатара не пацярпеў.
У ліпені Сейф аль-Ісламу выставілі абвінавачанні ў датычнасці да масавых забойстваў на ранніх этапах узброеных хваляванняў у Лівіі.