Ажубаліс заявіў, што не выступае супраць планаў беларускай апазіцыі
Хаця міністр замежных справаў Літвы ацэньвае іх вельмі крытычна.
Пра гэта Аўдронюс Ажубаліс сказаў праз дзень пасля з'яўлення яго інтэрв'ю, у якім ён прапанаваў стварыць альтэрнатыўны Мінску цэнтр сілы. Літоўскі чыноўнік кажа, што ён выказаўся не супраць падтрымкі беларускай апазіцыі, а толькі супраць багацця планаў, якія пакуль не даюць адчувальных вынікаў, перадае DELFI.
Сёння прэс-цэнтр МЗС Літвы распаўсюдзіў афіцыйную заяву. У ёй гаворыцца, што інтэрв'ю Ажубаліся было "няправільна інтэрпрэтаванае", паведамляе ІА REGNUM. Фраза "Я стаміўся ад падтрымкі планаў беларускай апазіцыі", па словах МЗС Літвы, не цытата з інтэрв'ю, а памылка ў перакладзе, зробленая агенцтвам BNS.
Фота — n1.by