БАТЭ згуляў з "Міланам" унічыю 1:1 (фотарэпартаж, відэа галоў)
Барысаўчане здолелі ўтрымаць сваю браму да канца матча.
На 55-ай хвіліне Рэнан Брэсан рэалізаваў пенальці і зраўняў лік.
На 21-й хвіліне гол у браму барысаўчан забіў Ібрагімавіч.
Гэта матч 4-га тура ў групе "Н" Лігі чэмпіёнаў. Папярэдні матч з італьянцамі барысаўчаце прайгралі 0:2. Карэспандэнт Еўрарадыё Алесь Пілецкі, які зараз знаходзіцца на мінскім стадыёне "Дынама", адначае, што сённяшняя гульня вельмі
цікавая і БАТЭ на радасць сваім фанам увесь час спрабуе атакаваць. Адметна, што сёння на полі няма Матэа Кежмана, а замест яго гуляе Максім Скавыш.