БАТЭ прайграла "Вікторыі" 0:1 (фотарэпартаж)
Матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў прайшоў у сераду на мінскім стадыёне "Дынама".
Адзіны гол у гэтым матчы напрыканцы першага тайму забіў Бакаш. У другім тайме БАТЭ амаль цалкам перахапіў у чэхаў ініцыятыву, аднак спробы барысаўчан зраўняць лік ні да чаго не прывялі. Не дапамог БАТЭ і зорны легіянер Матэа Кежман, які выйшаў на поле за дзесяць хвілін да канца сустрэчы.
Беларускі клуб апусціўся на апошняе месца ў групе. Шанцы трапіць у Лігу Еўропы яшчэ засталіся, але яны мінімальныя. Для гэтага барысаўчанам трэба перамагаць у гасцях "Барселону", а "Вікторыя" павінна прайграць "Мілану". З каталонцамі барысаўчане сустрэнуцца 6 снежня.
Другі тайм сустрэчы праходзіў у моцным тумане. На стадыёне было складана разгледзець, што адбываецца на супрацьлеглых трыбунах.