БАТЭ ўпусціў перамогу ў матчы з ПСЖ (відэа)
На мінскім стадыёне "Дынама" сапернікі па 1/16 фіналу Лігі Еўропы барысаўскі БАТЭ і французскі "Пары Сэн-Жэрмен" згулялі 2:2.
На 16-й хвіліне лік адкрыў Рэнан Брэсан. Аднак ужо праз 13 хвілін парыжане аднаўляюць раўнавагу — атаку з ходу завяршае Эрдынч.
У канцы другога тайма сапернікі таксама абмяняліся галамі. На 81-й хвіліне надзею на хатнюю перамогу выклікаў Гардзяйчук. Неўзабаве Максім Скавыш мог павялічыць лік. але не трапіў у амаль пустыя вароты. Замест гэтага на апошняй хвіліне Люйіндула зраўняў лік.
Матч у адказ адбудзецца праз тыдзень у Парыжы. Каб выйсці ў наступны раунд, БАТЭ неабходна перамагаць або гуляць унічыю не менш за 3:3.
Фота — bymedia.net