Байцы "Беркута" паспрабавалі разагнаць мітынг апазіцыі ў Кіеве
Аднак нечакана "Беркут" сам адыйшоў.
У цэнтры Кіева ідзе мітынг прыхільнікаў апазіцыйных партый "Бацькаўшчына", УДАР і "Свабода". Як паведамляе РБК, спецпадраздзяленне "Беркут" ачапіла мітынгоўцаў на плошчы каля будынка ЦВК. Лік байцоў "Беркута" дасягае 600-700 чалавек. На плошчы адбываюцца дробныя сутычкі паміж байцамі "Беркута" і мітынгоўцамі.
Як інфармуе УНІАН, байцы "Беркута" спярша пачалі акружаць мітынгоўцаў, а потым гэтак сама нечакана адышлі.
Сёння лідар партыі "Свабода" Алег Цягнібок абвясціў мітынг супраць фальсіфікацыі на выбарах у Вярхоўную Раду бестэрміновым. Акцыя праходзіць насуперак рашэнню акруговага адміністрацыйнага суда Кіева, якія забараніў масавыя акцыі ў цэнтры ўкраінскай сталіцы да 12 лістапада.
У сваю чаргу ЦВК сёння звярнуўся ў Вярхоўную Раду з просьбай у студзені правесці паўторныя выбары ў пяці выбарчых акругах. На думку сябраў Цэнтравыбаркаму, там выбары былі праведзеныя "з парушэннем заканадаўства". Дарэчы, ва ўсіх пяці названых акругах перамаглі прадстаўнікі апазіцыі.
Фота — unian.net