Беларусь асуджае "контрпрадуктыўныя" санкцыі ЗША

"Беларускі бок лічыць гэтае рашэнне Дзярждэпартамента ЗША неправамерным", — заявіў сёння прэс-сакратар МЗС РБ Андрэй Савіных, каментуючы рашэнне Дзярждэпа ЗША аб правядзенні санкцый супраць дзяржпрадпрыемства "Беларуснафта" за кантракт з Іранам па распрацоўцы нафтавага радовішча Джафейр.

"Аднабаковыя дзеянні з'яўляюцца контрпрадуктыўнымі і наносяць шкоду двухбаковым адносінам", — адзначыў Савіных.

Пазіцыя беларускага боку па санкцыях супраць "Беларуснафты" грунтуецца на сцвярджэнні, што гэтае дзяржпрадпрыемства нібыта нічога не інвеставала ў распрацоўку іранскага радовішча, абмежаваўшы свой удзел геолагаразведачнымі працамі і сэрвіснымі паслугамі, піша АФН.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі