Беларусь не зможа далучыцца да Балонскага працэсу да 2015 года

Ён пройдзе на наступным тыдні ў Бухарэсце. Каб зноў паспрабаваць далучыцца да працэсу, нашай краіне трэба чакаць тры гады, паведамляе сайт generation.by.

Беларусь падавала заяўку на далучэнне да Еўрапейскай прасторы вышэйшай адукацыі, што яднае ўсе краіны Еўропы акрамя нашай, у снежні 2011 года. Прычына адмовы ў сяброўстве — Беларусь не выконвае прынцыпы і каштоўнасці Балонскага працэсу, такія як акадэмічная свабода, інстытуцыйная аўтаномія і студэнцкі ўдзел у кіраванні вышэйшай адукацыяй.

Дагэтуль не было выпадкаў, каб заяўку краіны, што жадала ўвайсці ў Балонскі працэс, адхілялі з-за яе неадпаведнасці крытэрам прасторы. Былі прынятыя нават такія далёкія ад дэмакратыі краіны, як Казахстан і Азербайджан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі