Кубак Дэвіса. Беларусь перамагла Боснію і Герцагавіну — 4:1
У чацвёртым паядынку матча Другой Еўра-Афрыканскай групы паміж дзвюма зборнымі Уладзімір Ігнацік перамог Амера Дэліча — 7:6 (18:16), 7:6 (9:7), 6:4.
А затым у заключным матчы перамога дасталася Дзмітрыя Жырманту, які змагаўся з Дамірам Джумхурам — 2:6, 6:4, 6:4.
Цяпер зборная нашай краіны будзе змагацца ў гасцях з палякамі за права выйсці ў Першую Еўра-Афрыканскую групу. Матчы пройдуць 14 і 16 верасня.