У Лівіі 21 траўня працягнецца суд над беларусамі

Пра гэта паведамляе агенцтва "Інтэрфакс-Украіна" са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Украіны.

Нагадаем, што разам з трыма беларусамі перад лівійскім судом паўсталі каля 20 украінцаў і двое расіянаў. Усіх іх вінавацяць у аднаўленні вайсковай тэхнікі для рэжыму Муамара Кадафі. Самі затрыманыя кажуць, што наняліся працаваць на нафтавых распрацоўках.

На мінулым судовым паседжанні абвінавачанне і абарона перадалі суду новыя матэрыялы справы і заявілі пра неабходнасць дадатковага вывучэння гэтых дакументаў.

Фота — freesmi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі