Беларускаму палітвязню прысуджана Міжнародная прэмія імя Вілі Бранта
Яна мае назву "За асаблівую палітычную мужнасць".
Прэміяй уганараваны Мікола Статкевіч. Нагадаем, ён быў затрыманы пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года, у якіх удзельнічаў у якасці
кандыдата. 26 траўня 2011 года Статкевіч асуджаны за арганізацыю "масавых
беспарадкаў" да 6 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
Знаходзіцца ў турме №4 г. Магілёва.
Як паведамляе сайт statkevich.org, прэмія імя Вілі Бранта ўсталяваная Сацыял-дэмакратычнай партыяй Нямеччыны за ўнёсак у справу ўзаемапаразумення і міру паміж народамі.
Вілі Брант (1913 — 1992) — нямецкі палітык, сацыял-дэмакрат, у 1969-1974 гадах быў федэральным канцлерам Заходняй Нямеччыны, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру (1971 г.). Прэмія будзе ўручацца ў гэтым годзе ў другі раз.
Фота — bymedia.net