Беларускаму ўдзельніку "Еўрабачання" зламалі нос і выбілі зубы (фота)
Няшчасце здарылася з 20-гадовым Ягорам Ваўчком.
У 2004 годзе ён прадстаўляў нашу краіну на дзіцячым міжнародным конкурсе песні ў Нарвегіі і заняў 14-е месца. Летась падаваў заяўку на дарослы конкурс, але ў фінал не прайшоў.
Як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", Новы год Ваўчок вырашыў сустрэць не ў Мінску, дзе вучыцца ў БДУ на эканаміста, а ў сябе дома ў Мазыры. Уначы паехаў з сябрамі ў адзін з забаўляльных цэнтраў. Раніцай, калі яны ўжо сыходзілі, адбыўся канфлікт яго сяброў з хлопцамі з суседняга клуба. Ягора моцна збілі, да свядомасці ён вярнуўся толькі ў "хуткай". У яго зламаны нос, выбітыя некалькі зубоў, пашкоджанае вока. Агулам у той бойцы пацярпелі 7 чалавек.
Фота — kp.by