Беларускі тэлевядоўца Шэпелеў адмовіўся ад звання народнага артыста Украіны
Раней беларус адмовіўся ад расійскага грамадзянства.
Пра гэта Дзмітрый Шэпелеў паведаміў у інтэрв'ю украінскаму тэлеканалу ТСН. Тэлевядоўца ўжо даўно працуе ва Украіне і Расіі. Аднак калі ён прыязджаў на радзіму, каб атрымаць новы пашпарт, яго прымусілі здаць адбіткі пальцаў.
Шэпелеў кажа, што не хацеў бы мяняць грамадзянства з беларускага на расійскае, хаця такія прапановы ўжо былі.
Нагадаем, што Дзмітрый Шэпелеў быў вядоўцам беларускага падлеткавага тэлешоў "5х5". У 2004 годзе ён атрымаў запрашэнне ад украінскага музычнага тэлеканала "М1" і пераехаў працаваць у Кіеў. З гэтага часу беларус працаваў ва Украіне і Расіі. У 2009 годзе ён стаў уладальнікам расійскай прэміі ў галіне тэлебачання ТЭФІ-2009.
Фота — vokrug.tv