Беларускія арнітолагі адзначаюць Міжнародны дзень птушак

Грамадская арганізацыя “Ахова птушак Бацькаўшчыны” заклікае насельніцтва звярнуць увагу на праблемы пярнатых. Іх у краіне налічваецца 320 відаў. Як распавёў БелаПАН спецыяліст гэтай арганізацыі па экалагічнай адукацыі Руслан Шайкін, адна з асноўных праблем шэрагу відаў птушак — асушэнне балот, скарачэнне балотных экасістэм. Ад гэтага могуць пацярпець рэдкія віды птушак — вяртлявая чаротка, дзербнік, белая курапатка.

Таксама негатыўна ўплываюць на папуляцыю птушак высечка дрэваў, нават прынятыя ў Беларусі санітарныя сечкі. Адмоўна адбіваюцца на птушках і выпальванні сухой травы ўвесну. Часта птушкі церпяць і наўпрост ад чалавека, ад паляўнічых. “Ахова птушак Бацькаўшчыны” ужо чатыры гады спрабуе дамагчыся поўнага спынення ў Беларусі веснавога палявання на водна-балотных птушак, але пакуль безвынікова.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі