Беларусы, асуджаныя ў Лівіі, рамантуюць вайсковую тэхніку

Пра гэта паведамляе interfax.by са спасылкай на ўкраінскага праваабаронцу Станіслава Селіванава, які цяпер знаходзіцца ў сталіцы Лівіі.

Па словах Селіванава, пасля атрымання прысуду жыццё асуджаных амаль не змянілася. Яны застаюцца ў тым жа памяшканні, дзе пражылі амаль год. "Нядаўна лівійцы зразумелі становішча палонных і паставілі ім у пакой кандыцыянер, таму што дыхаць там проста немагчыма", — перадае словы праваабаронцы газета "Сегодня". Больш жорсткімі сталі толькі ўмовы тэлефоннай сувязі з сваякамі: мабільнікі ў асуджаных адабралі.

Нагадаем, што групу з 25 беларусаў, украінцаў і расіян асудзілі па абвінавачанні ў вайсковай супрацы з рэжымам Муамара Кадафі. Трое з асуджаных — нашыя суайчыннікі.

Фота — kalita.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі