Беларусы на вуліцах Варшавы прынялі ўдзел у парадзе Шумана

7 траўня па вуліцах Варшавы прайшоў парад Шумана. З нагоды Дня Еўропы ва ўсіх сталіцах краінаў Еўрапейскага Саюза традыцыйна праходзяць святочныя шэсці.

Беларусы Варшавы і сёлета прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемстве. Беларуская грамада пад нацыянальнымі бела-чырвона-белымі сцягамі прайшла па Кракоўскім прадмесці ад Замкавай плошчы да адмысловага Еўрапейскага мястэчка. Ганаровыя госці парада віталі дэлегацыі з розных краін аб'яднанай Еўропы, а таксама адмыслова прывіталі беларускую грамаду клічам: "Няхай жыве свабодная Беларусь!".



Напрыканцы імпрэзы быў разрэзаны вялікі торт з надпісам: "Адзінай Еўропе", першы кавалак адрэзаў былы прэм'ер-міністр Польшчы Тадэвуш Мазавецкі.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі