У Беларусі ўпершыню за 22 гады не будзе ваеннага параду?

У Беларусі ўпершыню за 22 гады не будзе ваеннага параду?

У Беларусі ўпершыню за 22 гады можа не быць ваеннага параду. У прыватнасці, трансляцыі з яго няма ў праграме тэлебачання на 3 ліпеня, калі адзначаецца Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Да таго ж нічога невядома пра падрыхтоўку, якая заўсёды адбывалася і была заўважная.

У 1999-м парад не праводзілі пасля жахлівай трагедыі на Нямізе. Прычына адмены ў 2021-м пакуль невядомая. Магчыма, пра яе скажа Аляксандр Лукашэнка.

Як адзначае kp.by, па круглых датах (у 2000, 2005, 2010, 2015 і 2020 гадах) ваенныя парады ў нашай краіне праводзіліся на 9 траўня. У астатнія гады — на 3 ліпеня. У Мінабароны 8 чэрвеня казалі, што інфармацыі аб рашэнні правесці парад яны не атрымлівалі, таму падрыхтоўка на той час не вялася.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі