“Белдзяржстрах” прапануе страхоўку для невыязных
Такая страхоўка можа быць карыснай у шэрагу выпадкаў, адзначаюць у кампаніі.
Напрыклад, чалавек у чэрвені запланаваў адпачынак на жнівень, забраніраваў тур загадзя, а ў апошні момант планы памяняліся так рэзка, што паехаць не выпадае. Пры наяўнасці страхавога поліса ў выпадку, калі чалавек не можа ехаць у адпачынак з-за праблем са здароўем ці здароўем блізкіх родных, ці яшчэ з якіх важкіх прычынаў, яму кампенсуюць усе выдаткі.
Тое ж самае тычыцца і выпадку неатрымання візы. Заключыць дамову страхавання ад нявыезду можна ў турфірме адначасова з афармленнем тура. Памер страхавога ўнёску будзе залежаць ад краіны падарожжа, перыяду, за які набываецца дамова страхавання.
Як адзначаюць у кампаніі, сярэдні страхавы ўзнос — ад 4 долараў ЗША, паведамляе БелаПАН.