Б’ёрк здыме дакументальны фільм пра гісторыю музыкі
У гэтым ёй будзе дапамагаць брытанскі натураліст Дэвід Атэнбаро, вядомы сваімі праграмамі пра прыроду на BBC.
Спявачка Б’ёрк і брытанскі натураліст Дэвід Атэнбаро збіраюцца зняць дакументальны фільм, прысвечаны гісторыі музыкі. Пра гэта паведамляе The Hollywood Reporter. Стужка будзе называцца “The Nature of Music”, і гаворка ў ёй пойдзе не толькі пра эвалюцыю музыкі, але і пра яе ўплыў на жывую прыроду. У фільм увойдуць матэрыялы з удзелам блакітных кітоў, трысняговых чарацянак і птушак-лірахвостаў. Асновай для новага фільма стала выдадзеная год таму праца Б’ёрк пад назвай “Biophilia”. “Biophilia” - гэта не проста альбом, а мультымедыйны праект. Кожная песня незвычайнага альбома Б’ёрк суправаджалася асобным відэашэрагам.
Фота: www.funkyoudear.com