Bild am Sonntag: Беларускі АМАП трэніраваўся ў Нямеччыне да 2012 года

Беларусы прысутнічалі ў якасці назіральнікаў на разгоне нямецкіх антыядзерных дэманстрацыяў, дзе тамтэйшыя паліцыянты ўжывалі дубінкі, вадамёты і слезацечны газ, піша выданне. Таксама нямецкія паліцыянты правялі падрыхтоўку 400 беларускіх памежнікаў, прадстаўнікоў кіраўніцтва міліцыі і крыміналістаў на тэрыторыі Беларусі.

У Бундэстагу чакаюць тлумачэньня адносна гэтай аферы ад кіраўніцтва нямецкага МУС. Пра гэта заявіў спікер сацыял-дэмакратычнай парламенцкай фракцыі Міхаэль Гартман.

Паводле ягоных словаў, увесь гэты час вышэйшы заканадаўчы орган краіны не быў праінфармаваны пра супрацу паміж нямецкімі і беларускімі сілавікамі належным чынам.

Трэба адзначыць, што першымі, хто забіў трывогу адносна супрацы былі нямецкія левыя на чале з лідарам партыі Грэгарам Гізі. Летась ён накіраваў адмысловы запыт ў федэральны ўрад, дзе надаў галоўную ўвагу падзеям 19 снежня 2010. Палітык папрасіў расследаваць, ці мела дачыненне да падаўлення тых масавых акцыяў пратэсту супраца паміж асобымі фармаваннямі нямецкай паліцыі і беларускім АМАПам, паведамляе Радыё Свабода са спасылкай на нямецкія СМІ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі