“Бобруйский курьер” прапанаваў міліцыі папрасіць прабачэння ў журналістаў
Галоўны рэдактар газеты Анатоль Санаценка накіраваў на імя начальнікаў мясцовай міліцыі лісты з прапановай прынесці публічныя прабачэнні двум яго рэпарцёрам.
Нагадаем, што 6 ліпеня 2011 года на плошчы Леніна ў Бабруйску супрацоўнікі міліцыі затрымалі дваіх журналістаў “Бобруйского курьера”. Яны асвятлялі падзеі, што адбываліся ў той час ў горадзе. Як адзначае ў сваіх лістах Анатоль Санаценка, дзеянні супрацоўнікаў міліцыі нанеслі матэрыяльную і маральную шкоду журналістам “Бобруйского курьера”, Віктару Качану і Віктару Масаловічу.
Суд першай інстанцыі, грунтуючыся толькі на міліцэйскіх пратаколах, прысудзіў журналістам штраф памерам у пяць базавых велічынь. Пазней суд другой інстанцыі адмяніў гэтыя прысуды, паведамляе сайт “Беларускай асацыяцыі журналістаў”.