Больш беларусаў за ўступленне ў ЕС, чым за аб'яднанне з Расіяй
Пра гэта сведчаць вынікі апытання грамадскай думкі, праведзенага ў снежні 2012-га Незалежным інстытутам сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў.
Паводле дадзеных НІСЭПД (Вільня), за ўваходжанне Беларусі ў Еўрасаюз выказаліся 43,4%, а за аб'яднанне з Расіяй — 37,7% рэспандэнтаў
У верасні 2012 года 36,2% выказвалася за аб'яднанне з Расіяй і 44,1% — за ўваходжанне ў ЕС.
Эксперты інстытута лічаць, што "еўрапеізацыя грамадскай думкі мае хутчэй прагматычны, чым каштоўнасны характар". На пытанне: "Якога роду дапамогу ў мадэрнізацыі Беларусі, на вашу думку, мог бы аказаць Еўрасаюз?" беларусы ў першую чаргу адказваюць "перадачу сучасных тэхналогій" і "выдзяленне крэдытаў" (42,2% і 36% адпаведна), а не "кансультацыйную дапамогу ў правядзенні рэформ" (28,4%), адзначае БелаПАН.