Брэсцкая пракуратура прыдумала інструкцыю па карыстанні ўнітазам? (фота)

Дакумент прылеплены на сцену прыбіральні ў адной з гарадскіх пракуратураў. Ён называецца “Інструкцыя па эксплуатацыі ўнітаза бытавога аднамесцавага”. У прэамбуле адзначаецца, што “ўнітаз прызначаны для задавальнення натуральных патрэбаў чалавека любога полу і ўзросту шляхам выпаражнення кішэчніка, мочавага пухіра і страўніка”.

Артыкул 1 абазначаны як “Падрыхтоўка да працы”. Другі артыкул мае загаловак “Парадак працы”. Трэці — прысвечаны мерам засцярогі. Ён забараняе карыстацца ўнітазам з зачыненым вечкам і з незнятай бялізнай. Артыкул 4 называецца “Гарантыйныя абавязанні”.

Напрыканцы “дакумента” — заўвага, што ён уступае ў сілу з дня апублікавання, і строгая забарона скарыстоўваць інструкцыю замест туалетнай паперы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі