Буслы, якія ляцелі ў Беларусь, перадумалі і паляцелі ў Ізраіль
Яны пабачылі снег і вырашылі вярнуцца на поўдзень.
Як піша "Комсомольская правда в Беларуси", пра вяртанне буслоў паведаміў дырэктар грамадскай арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Віктар Фянчук. Паводле яго словаў, цяпер буслы, якія ляцелі ў Беларусь з Паўднёвай Афрыкі, знаходзяцца ў Ізраілі. А гусі спыніліся ва Украіне. Як мяркуецца, як толькі растане снег, птушкі вернуцца ў нашу краіну.
Фота — kp.ru