Бяляцкі здагадваецца, навошта яго выклікаюць у Генпракуратуру
На 16 лютага выклікалі ў Генпракуратуру кіраўніка праваабарончага цэнтра "Вясна" Алеся Бяляцкага.
Пра гэта сёння яму паведамілі па тэлефоне, паабяцаўшы даслаць афіцыйную позву. Не хаваецца і тэма будучай размовы — праца праваабарончага цэнтра "Вясна".
Бяляцкі мяркуе, што, хутчэй за ўсё, яго папярэдзяць за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.
З чым праваабаронца загадзя не згодны. "Артыкул 193.1 — “Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі” — супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным пагадненням Рэспублікі Беларусь, узятым ёю на сябе ў сферы абароны правоў чалавека. Гэта рэпрэсіўны артыкул, накіраваны на ўдушэнне грамадскай актыўнасці ў Беларусі", — кажа Бяляцкі.