Бяляцкі: Справай Пачобута цікавіцца Еўрапарламент
Суд над гродзенскім журналістам Андрэем Пачобутам атрымаў розгалас не толькі ў Беларусі, але і па-за яе межамі.
Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Алесь Бяляцкі.
Бяляцкі: “Справа вельмі вядомая. Гэтая справа ўзгадваецца ў апошняй рэзалюцыі Парламента Еўрасаюза. Кожны дзень пра гэтую справу пісала найбольш папулярная газета ў польшчы “Газэта Выборча”, журналістам якой ён з’яўляецца. Што датычыць палітыкаў і праваабарончых арганізацыяў, яны ў курсе, яны заклапочаныя гэтай справай. Бо гэтая справа разглядаецца як новы віток рэпрэсіяў у дачыненні да беларускай грамадзянскай супольнасці, ужо не звязаны непасрэдна з 19 снежня”.