Бяздомныя каты і сабакі шукаюць гаспадароў (фотарэпартаж)
Таварыства абароны жывёл "Эгіда" зладзіла ў сталічным парку Горкага дабрачынную акцыю, прысвечаную Дню бяздомных жывёл.
У парку было больш за 100 катоў і сабак, якімі апякуюцца валанцёры. Кожны жадаючы мог знайсці сабе сябра сярод жывёл.