Былога палітвязня Аляксандра Малчанава не адпускаюць пасля арышту
Хлопец адбыў 10 сутак арышту, але яго пакінулі за кратамі яшчэ на трое сутак.
Яго падазраюць у крымінальным злачынстве, паведамляе праваабарончы сайт "Вясна".
Нагадаем, што 27 кастрычніка суд Барысаўскага раёна асудзіў Малчанава за "непадпарадкаванне законным патрабаванням прадстаўніка ўлады". 6 лістапада тэрмін арышту скончыўся. Аднак палітвязень па-ранейшаму ў ІЧУ Барысава.
Малчанава і яго сябра Андрэя Нікалаеўскага абвінавачваюць у абразе дзяржаўных сімвалаў. Міліцыя мяркуе, што менавіта гэтыя хлопцы вінаватыя ў тым, што 26 кастрычніка ў цэнтры Барысава былі залітыя фарбай дзяржаўныя сцягі. У доме Малчанава апошнім часам адбылося некалькі ператрусаў.