Cтвараецца Цэнтр грамадскага маніторынга сітуацыі з будаўніцтвам АЭС

Паводле слоў кіраўніка "Экалагічнай ініцыятывы" Юрыя Салаўёва, цэнтр мае на мэце збор, публікацыю інфармацыі і "інфараванне грамадскасці пра свой погляд з боку наконт таго, што адбываецца з будаўніцтвам АЭС". Ужо ідзе праца над стварэннем сайта, які "можа даць любому чалавеку ў анлайн-рэжыме адказы на пытанні, якія яго цікавяць", паведамляе БЕЛТА.

Нагадаем, учора стала вядома, што могуць змяніцца тэрміны ўводу энергаблокаў Астравецкай АЭС. Паводле праекта генкантракту, першы энергаблок мусіць быць уведзены ў 2018-м, другі — у 2020 годзе. Раней меркавалася, што гэта адбудзецца раней — адпаведна ў 2017 і 2018 гадах. Праект генеральнага кантракту, які можа змяніць тэрміны, пакуль узгадняецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі