Да Андрэя Саннікава зноў не пусцілі адваката
Экс-кандыдат у прэзідэнты не можа пабачыцца з абаронцам ужо два тыдні.
Зранку 29 лістапада адвакат Марына Кавалеўская прыехала ў калонію "Віцьба-3", каб сустрэцца са сваім падабаронным. Аднак яе не пусцілі на тэрыторыю калоніі, паведамляе "Хартыя'97". Начальнік калоніі Агнісцікаў заявіў адвакатцы, каб яна больш не прыязджала. І больш ніякіх тлумачэнняў не было.
Дарэчы, у мінулую пятніцу кіраўнік Дэпартамента выканання пакаранняў Сяргей Працэнка паабяцаў адвакатцы разабрацца, чаму ёй не даюць сустрэцца з Саннікавым.