Да разбору "Аўтарадыё" і Мінінфарма суд падключыў пракуратуру
Адбылося першае судовае паседжанне па пазовах "Аўтарадыё" да Рэспубліканскай камісіі па тэлебачанні і радыёвяшчанні і Мінінфармацыі.
"Аўтарадыё" патрабуе ад Вышэйшага гаспадарчага суду прызнаць несапраўдным рашэнне камісіі аб спыненні вяшчання радыёстанцыі за "экстрэмісцкія матэрыялы", а таксама папярэджанне Міністэрства інфармацыі.
У выніку трохгадзіннага абмеркавання з удзелам кіраўніцтва радыё і прадстаўнікоў міністэрства вырашана прыцягнуць да разгляду пытання органы пракуратуры. Яны і павінны вызначыць, ці адпавядаў узровень "экстрэмізму", дапушчаны "Аўтарадыё", цяжару пакарання.