“Дай Дорогу!” запрашаюць на вялікі пераднавагодні канцэрт

15 снежня лідары беларускага панк-рок-руху – берасцейскі гурт “Дай Дорогу!” дадуць вялікі сольны пераднавагодні канцэрт у сталічным клубе Re:Public. Нагадем, больш за дзесяць гадоў таму свет убачыў дэбютны альбом каманды “Зарубило!” На дадзены момант у дыскаграфіі гурта значыцца 7 альбомаў. Апошні – “Боли нет!” уяўляе сабой сольную працу фронтмэна гурта Юрыя Стыльскага, якая сведчыць пра тое, што гурт можа мяняцца, эксперыментаваць і па-ранейшаму быць папулярным. Такім чынам, 15 снежня, Re:Public, пачатак у 19.00. Кошт квіткоў ад 30 да 50 тысяч рублёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі