Дэпутат Палаты прапануе адмяніць цэнтралізаваныя тэсты ў школе

Па яго словах, якія перадае БелаПАН, на правядзенне цэнтралізаванага тэставання выдаткоўваюцца значныя грошы. А між тым, вынікі тэстаў можна проста ўгадаць. Як зазначыў дэпутат, ужо даказана, што з дапамогай адгадвання можна набраць 12 балаў.

Наўзамен ЦТ па заканчэнні сярэдняй школы Глаз прапанаваў праводзіць кантроль пройдзеных ведаў кожную чвэрць ці паўгода ў 10—11-х класах. Перад правядзеннем кантролю адзнаку за чвэрць навучэнцам мусіць выстаўляць настаўнік. Потым усе школьнікі выконваюць аднолькавае заданне. Калі адзнака настаўніка адрозніваецца ад атрыманай падчас цэнтралізаванага кантролю на два балы і больш, то сітуацыю абмяркоўвае кіраўніцтва школы. Настаўнік можа атрымаць дысцыплінарнае спагнанне. Паступленне ў ВНУ праводзіцца зыходзячы з атэстата.

Як заявіў Глаз, такая практыка прынятая ў шмат якіх еўрапейскіх краінах ды Ізраілі і добра сябе зарэкамендавала.

Фота — vitbichi.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі