Дэпутаты ПАСЕ патрабуюць правесці перавыбары ў Беларусі
На сесію ПАСЕ унеслі на разгляд патрабаванне правесці перавыбары ў Беларусі.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў галандскі дэпутат ад Хрысціянскай дэмакратыі Пітар Омдцыхт (Pieter Omtzigt). Неабходныя для гэтага 20 подпісаў дэпутаты ўжо сабралі.
Дэпутаты ад розных краін Еўропы асуджаюць махлярствы падчас правядзення прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і іншыя прыкметы недахопу павагі да правоў чалавека з боку беларускіх уладаў.
У заяве дэпутаты заклікаюць усе краіны, што ўваходзяць у ПАСЕ асудзіць гвалт пасля выбараў, не прызнаваць іх вынікаў і заклікаць да правядзення новых выбараў. Акрамя гэтага прапаноўваюць скласці спіс чыноўнікаў, адказных за несумленныя выбары і непавагу правоў чалавека.
Дэпутаты таксама заклікаюць да ўвядзення мэтавых эканамічных санкцый у адносінах да беларускага рэжыму да таго часу, пакуль ён працягвае не паважаць правы чалавека. Спыніць санкцыі змогуць толькі новыя выбары, мяркуюць яны.