Дональд Туск ізноў паабяцаў Беларусі 9 мільярдаў долараў

Беларусь можа атрымаць больш за 9 млрд. долараў, калі будуць выкананыя ўмовы, якія тычацца правоў чалавека, дэмакратычных свабодаў і свабодных выбараў. Пра гэта прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск паведаміў журналістам на выбарчым участку, паведамляе TUT.BY. Польскі прэм'ер нават адзначыў, што памер дапамогі можа перавысіць 9 мільярдаў.

Дональд Туск прагаласаваў пасля прэзідэнта Камароўскага, які прыйшоў на выбары з жонкай. Прэм’ер галасаваў з жонкай і дачкой.

Нагадаем, што раней, падчас саміту Усходняга партнёрства, прэм'ер-міністр Польшчы, якая цяпер старшынюе ў ЕС, паведаміў, што Еўрасаюз гатовы прадаставіць Беларусі да 9 млрд. долараў у абмен на выкананне вызначаных умоў.

Сёння ў Польшчы праходзяць парламенцкія выбары. Жыхарам краіны трэба будзе вызначыць склад Сейма і Сената (ніжняй і верхняй палат парламента).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі