Дзмітрыеў: Санкцыі ЕС будуць развівацца і пашырацца

Еўрарадыё: На вашу думку, чаму ЕС усе ж удалося правесці гэтыя санкцыі? Былі гарачыя дэбаты і былі праціўнікі сярод замежных мінстраў і ўсе ж іх вырашылі ўвесці. Чаму так?


Дзмітрыеў: “Гэтыя санкцыі ўведзеныя толькі супраць трох кампаніяў, і ўсе разумеюць, што гэта толькі пачатак. Гэтыя кампаніі не з’яўляюцца, так бы мовіць, саліднымі кампаніямі, якія паўплываюць на беларускую эканоміку. Таму гэта першы крок у шляху эканамічнага ціску на Беларусь. Трэба ўлічваць, што ЕС вялікая і бюракратычная структура, і мне падаецца, што сама ўлада думала, што ЕС не дамовіцца. Праблема ў тым, што ўключыць гэты бюрэкратычны механізм вельмі цяжка, і таму гэта заняло 6 месяцаў. Але іншая праблема, што спыніць гэты механізм таксама вельмі-вельмі цяжка. Гэта ўжо зараз будзе не на карысць краіне і гэта ўжо будзе праблема для людзей”.


Еўрарадыё: За гэтымі трыма кропкавымі санкцыямі, на вашую думку, пойдуць іншыя санкцыі, якія могуць закрануць людзей?


Дзмітрыеў: “У нас ёсць такія звесткі, што падрыхтаваны спіс значна шырэйшы, супраць якіх ЕС можа ўвесці эканамічныя санкцыі і гэта так ці інакш будзе кранаць людзей. Таму вельмі важна, каб улада зразумела адказанасць і вельмі простую ўмову выканала — не павінна быць у краіне палітычных зняволенных”.


Еўрарадыё: Якую ролю сыграла апазіцыя, праваабаронцы, у тым што прышлі да аднаго меркавання замежныя міністры і ўвялі санкцыі?


Дзмітрыеў: “Роля вялікая ў інфармаванні. І ўлада гэтую інфармацыйную вайну прайграла цалкам. І яна яе прайграла і апазіцыі і людзям — усёй Беларусі. Што тычыцца кансенсуса, да якога сёння прыйшоў Еўрапейскі Саюз, гэта паказвае, што ўсе старыя метады ўлады. Якімі яна карысталася, пугаючы, што Беларусь можа адысці Расеі, пасля эканамічных санкцыяў, яны ўжо не спрацоўваюць”.


Еўрарадыё: І далей будзе адбывацца гандаль – эканамічныя санкцыі супраць кампаній у амбен на вызваленне?


Дзмітрыеў: “Я б не назваў гэта гандлем. Пазіцыя ЕС вельмі дакладная. Яны кажуць — ёсць 46 палітычных зняволенных, яны выходзяць і тады могуць быць знятыя палітычныя санкцыі. Могуць пачацца перамовы аб нейкіх перамовах. На сітуацыю сёння ёсць значна большыя магчымасці эканамічнага ўплыву. Гэта той крэдыт ад МВФ, які запрасіла Беларусь на сённяшні дзень, дзе таксама голас Еўропы і ЗША з’яўляецца вырашальным. Яшчэ будзе шмат перамоваў, шмат рашэнняў такога кшталту”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі