Дзядуля з плакатам Сталіна стварыў ажыятаж у Брэсцкай крэпасці (фотафакт)
Падчас святкавання 9 траўня ён стаў своеасаблівым атракцыёнам і прывабліваў жадаючых з ім сфатаграфавацца.
Трымаючы ў руках "бацьку народаў", удзельнік святочнага мітынгу перыядычна спыняўся дзеля бясплатных фотасесіяў. Са словаў відавочцаў, асаблівай папулярнасцю мужчына сталага веку карыстаўся ў замежных турыстаў.