У дзяўчат з FEMEN гематомы на запясцях — верагодна, ад кайданкоў
Яны па-ранейшаму знаходзяцца ў ельскай міліцыі.
Як паведаміў карэспандэнт Еўрарадыё Павел Свярдлоў, які знаходзіцца ў Ельску, дзяўчаты па-ранейшаму ў мясцовым РАЎС. Ва ўсіх відаць сінякі, гематомы на запясцях — верагодна ад кайданкоў. Валасы на галаве бландынкі аблітыя зялёнкай. Валасы сапраўды рэзалі, магчыма, нажом. Пра сэксуальны гвалт дзяўчыны не казалі.
Сваякі з Кіева перадалі дзяўчынам копіі пашпартоў, бо іх дакументы былі адабраныя невядомымі, якія над імі здзекаваліся. У Ельску знаходзіцца ўкраінскі консул.
Пакуль невядома, ці могуць дзяўчынам выставіць абвінавачанне ў парушэнні памежнага рэжыму (яны знаходзіліся ў памежнай зоне без дакументаў), альбо ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі ў Мінску. Праўдападобна, сітуацыя праясніцца не раней раніцы 21 снежня.