Тры актывісткі FEMEN агаліліся перад іспанскімі дэпутатамі (відэа)
Раніцай 9 кастрычніка яны спрабавалі сарваць паседжанне парламента Іспаніі.
21-гадовыя актывісткі FEMEN (адна іспанка і дзве францужанкі) пратэставалі супраць намеру забараніць у гэтай краіне аборты. Яны агаліліся па пояс і выкрыквалі лозунгі ў падтрымку абортаў. Неўзабаве дзяўчат затрымала ахова парламента ды перадала іх паліцыі.
Дарэчы, FEMEN абвяшчае, што гэтай акцыяй распачынае кампанію супраць закона аб забароне абортаў у Іспаніі.
Фота — femen.org