Экстрэмальныя аўтагонкі ў Баравой (фота, відэа)
На стадыёне ДТСААФ "Зара" прайшоў I этап Кубку чэмпіянату і першынства Рэспублікі Беларусь па трэкавых аўтамабільных гонках.
За перамогу змагаліся чэмпіён Беларусі 2012 Сяргей Лапіцкі, уладальнік Кубка
Беларусі 2012 Генадзь Садоўскі, а таксама вядомыя аўтагоншчыкі Віталь Сакалоўскі, Андрэй Астапенка, Аляксандр Сачук, Андрэй Разбіцкі, Вячаслаў Панфілаў і многія іншыя.
Упершыню ў гісторыі спаборніцтваў было дазволена выкарыстоўваць 4,5 мм шыпы, што дазволіла павялічыць хуткасць удзельнікаў. Перамогу атрымаў Сяргей Выдронак.