ЕС патрабуе ад Кіева патлумачыць сітуацыю з Юліяй Цімашэнка
Еўракамісія адразу ж звярнулася з запытам да ўладаў Украіны, як стала вядома пра збіццё былога прэм'ер-міністра.
20 красавіка Цімашэнку прымусова перавозілі з турэмнай камеры ў шпіталь. З ёй жорстка абыходзіліся. Пазней, на патрабаванне Юліі Цімашэнкі, у медкарце былі зафіксаваныя атрыманыя траўмы, паведамляе УНІАН.
Еўрадэпутат ад Балгарыі Андрэй Кавачаў заявіў, што такое адбывалася толькі ў часы Сталіна.
Нагадаем, у кастрычніку летась Цімашэнка была асуджаная на 7 гадоў зняволення за перавышэнне паўнамоцтваў пры падпісанні газавых кантрактаў з Расіяй у 2009 годзе.
Фота — bymedia.net